Чалавек без сяброў – што дрэва без каранёў
13.04.202110 красавіка з вучнямі пачатковых класаў было праведзена мерапрыества “Чалавек без сяброў – што дрэва без каранёў”. Мерапрыемства было праведзена ў форме круглага стала. Дзеці вучыліся разважаць, выказваць свае меркаванні па дадзенай тэме, аргуменціраваць свае выказванні і разважанні. Вучыліся дружыць, цаніць і берагчы дружбу, сваіх сяброў.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы выконвалі такія заданні, як “Складзі пасловіцу”, “Адкажы на пытанні”, “Абмяркуем разам”, выступалі ў ролі кансультантаў.
Дзеці разважалі аб тым, як трэба дружыць, якія правілы дружбы патрэбна ведаць, якім павінен быць сапраўдны сябар. Усе разам за “круглым сталом” абмяркоўвалі няпростыя жыццёвыя сітуацыі, знаходзілі іх правільнае справядлівае рашэнне. А потым пагулялі ў гульню “Знайдзі друга”
.
Добра папрацавалі другакласнікі! Усе разам склалі законы дружбы. Гэтыя законы дамовіліся надрукаваць і размясціць у класных вугалках. Мы будзем старацца іх выконваць. Сапраўды чалавек без сяброў – што дрэва без каранёў. І гэта так, гэта народная мудрасць.
Усе дзеці ў нашай школе сябруюць, сяброўствам мы даражым, мы ўмеем разам працаваць. У сяброўстве наша сіла!