XXXI Дзень беларускага пісьменства

03.09.2024

XXXI Дзень беларускага пісьменства адбыўся з 31 жніўня па 1 верасня ў горадзе Івацэвічы.

У графіку святочных мерапрыемстваў прынялі ўдзел і прадстаўнікі ДУА «Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц» Пінскага раёна. Трое вучняў: Башчук Святлана, Гусціновіч Мікалай, Харка Дзіяна і педагог Мілеўская Вікторыя Іванаўна прадстаўлялі наш Народны літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц.

У нашай выставачнай лакацыі ўсе госці свята маглі азнаёміцца ​​з кніжным праектам выдання чатырохтомніка Яўгеніі Янішчыц: творы, жыццяпіс каментарыі», даведацца пра творчасць Яўгеніі Янішчыц, пазнаёміцца ​​з працай музея, патрымаць у руках асабістыя рэчы паэтэсы. Таксама наведвальнікі маглі пачуць голас Яўгена Янішчыц. Шчырыя і пранікнёныя паэтычныя радкі, прысвечаныя роднай зямлі і людзям, якія жывуць на ёй, не пакінулі абыякавым ніводнага з гасцей выставы.

На працягу ўсяго Дня беларускага пісьменства пляцоўка Народнага літаратурнага музея Яўгеніі Янішчыц станавілася месцам сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і аматарамі яе паэзіі. У першы святочны дзень выставу наведала дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра краіны Ігарам Петрышэнкам. Беларукая паэтаса Алена Котава, якая захапляецца паэзіяй Яўгеніі Янішчыц, падарыла свою кнігу паэзіі “Бабуліны рукі”.

Юным удзельнікам было цікава паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні «Збяры і прачытай верш», «Угадай літару на вобмацак”, “Збяры пазл», прапанаванай намі ўдзельнікам свята.

 Цікава было і дарослым, і дзецям.

Дзень беларускага пісьменства пакінуў яркія і незабыўныя ўражанні не толькі ў наведвальнікаў выставы, але і ў нас, удзельнікаў.

Цудоўнае  свята паказала, што захаванне  традыцый, якія былі закладзены нашымі продкамі, з'яўляецца асновай паважлівага стаўлення да будучыні, а кніга - менавіта той "прадукт", які пераходзіць з пакалення ў пакаленне, а літаратурныя музеі захоўваюць памяць на стагоддзі.

Ещё в этом разделе