5 класс

Русский язык и литература

Русский язык

  1. Выучить правила пар. 13-16.
  2. Выполнить упражнения: 140,145,148,152,158.

Русская  литература

Прочитать: стр. 125 – 132 (в.4,5)

Всемирная история

Прачытайце §19, 20, прагледзьце відэа і выканайце заданні

І. Выберыце правільны варыянт (варыянты) адказу:

  1. Рым быў заснаваны ў:

а) 753 г. да н.э.;  б) 776 г. да н.э.;   в) 1500 г. да н.э.

  1. Пераход да рэспублікі быў звязаны з выгнаннем цара:

а) Ромула;    б) Нумітар;   в) Тарквіній Горды.

  1. Італію ў старажытнасці называлі:

а) Эладай;   б) “Чорнай зямлёй”;   в) “Краінай цялят”.

  1. Рабамі ў Рыме станавіліся:

а) палонныя;     б) далжнікі;     в) у выніку захопу людзей піратамі;

г) у выніку спадчыны: сын рабыні станавіўся рабом;

д) прыезджыя з іншых краін;

е) людзі з правінцый, якія захапілі рымляне.

  1. Рым у барацьбе з Карфагенам праследаваў мэту:

а) захаваць сваю незалежнасць;

б) вызваліць народы, захопленыя Карфагенам;

в) пазбавіцца палітычнага і гандлёвага канкурэнта ў Міжземнамор’і.

ІІ. Растаўце цароў у парадку іх кіравання:

а) Сервій тулій;   б) Нума;   в) Тарквіній Горды;     г) Ромул.

ІІІ. Адкажыце на пытанні і выканайце заданні:

  1. Колькі гадоў прайшло ад года правядзення першай алімпіяды да устанаўлення ў Рыме рэспублікі?
  2. Колькі стагоддзяў прайшло ад заканчэння Пунічных войн да нашых дзён?
  3. У якім годзе ад заснавання Рыма адбылася бітва пры Канах?

ІV. Устанавіце храналагічную паслядоўнасць падзей:

а) разбурэнне Карфагена;       в) вайна з Пірам;

б) Ганібалава вайна;                г) захоп Рымам Сіцыліі, Сардзініі і Корсікі.

  1. V. Назавіце не менш трох прызнакаў, якія адрозніваюць раба ад свабоднага чалавека.
  2. VI. Як узніклі наступныя крылатыя выразы?

а) “Раздзяляй і ўладарнічай”;

б) “Гусі Рым выратавалі”;

в) “Пірава перамога”;

г) “Ганібал каля варот”;

д) “Карфаген павінен быць разбураны”.

VIІ. Пазнайце гістарычнага дзеяча

  1. Цар горнай краіны Эмір (сучасная Албанія), родзіч Аляксандра Македонскага па маці. Малады эмірскі цар, празваны Арлом, лічыўся лепшым палкаводцам свайго часу. Ён не толькі камандаваў войскамі, але біўся побач з простымі салдатамі. Нораў у эмірскага цара быў прамы і чэсны, сяброў ён любіў, да ворагаў адносіўся з рыцарскім благародствам.

Загінуў ён у вулічным баі ў Грэцыі  ад удара чарапіцай  па галаве.

 

  1. Пяць гадоў змагаўся ён ўдалечыні ад радзімы  і атрымліваў бліскучыя перамогі.  Калі вярнуўся дадому, атрымаў ва ўзнагароду консульскую ўладу і трыумф. За перамогі над Ганібалам  яго сталі называць  “Афрыканскі”.

Але ў Рыме ў пераможцы было шмат ворагаў, якія яму зайздросцілі. Ворагі абвінавацілі яго ў крадзяжы часткі здабычы і выклікалі на суд. У знак пратэсту на суд ён не з’явіўся, а пайшоў у дабраахвотнае выгнанне. захоўваючы крыўду, ён забараніў хаваць сябе ў рыме.

Між тым, рымляне ганарыліся сваім славутым палкаводцам, параўноўваючы яго з Аляксандрам Македонскім, і па прыкладу Аляксандра называлі яго Вялікім.

 

  1. Найбольш паспяхова сярод карфагенскіх правадыроў ваяваў на Сіцыліі малады палкаводзец Гамількар Барка, але і ён вымушаны быў уступіць востраў рымлянам. Каб адпомсіціць Рыму, ён вырашыў захапіць Іспанію. У паход Гальмікар узяў дзевяцігадовага сына. Ён завёў хлопчыка ў храм, дзе той даў клятву, што будзе ваяваць з Рымам усё сваё жыццё і ніколі не прымірыцца з ім.

Калі сыну Баркі споўнілася 25 гадоў, ён узначаліў армію карфагенян і ўсё сваё жыццё прысявяціў барацьбе з рымам.

Ён быў вельмі смелы, мужны, просты ў размове і абыходжанні са сваімі салдатамі, ад якіх яго можна было адрозніць толькі па зброі і ўбранні каня. Па сіле і храбрасці ён пераўзыходзіў усіх астатніх байцоў: ён першым кідаўся ў бой і апошнім пакідаў поле бітвы

 

  1. Рымскі цар, які першым замацаваў права ўласнасці на зямлю. Зямельныя ўчасткі раздзяляліся межавымі камянямі, парушэнне межаў каралася смерцю. Сенат выбраў яго царом, паколькі лічыў, што толькі ён зможа прымірыць рымлян і сабінян. Але ад высокай пасады ён спачатку адказваўся, паколькі лічыў сябе недастойным такой высокай пашаны.

Будучы царом, ён правёў рэформу каляндара, увеўшы два дадатковыя месяцы: студзень і люты (январь, февраль), названыя ў гонар багоў Януса і Феба.

Забараніў чалавечыя ахвярапрынашэнні, замяняючы іх на бяскроўныя.

Ён увайшоў у гісторыю  як самы міралюбівы рымскі цар. Пры ім вароты бога міру Януса ніколі не адчыняліся.

Памёр ва ўзросце 80 гадоў, завяшчаўшы пахаваць разам с сабой усе напісаныя ім кнігі, якіх было каля 14.

 

  1. Адзін з легендарных братоў-блізнят, дзяцей Рэі Сільвіі і Бога Марса. Нашчадкі цароў горада Альба-Лонгі, якія былі кінуты ў раку здраднікам Амуліям. Выкарміла іх ваўчыца, а сваю пяшчату ім падаравалі дзяцел і чыбіс, якія пазней сталі свяшчэннымі жывёламі Рыма. Менавіта ён  стаў заснавальнікам Рыма і першым яго царом.

Падзяліў народ на патрыцыяў і плебеяў, заснаваў Сенат (100 старэйшын)

 

  1. Апошні, сёмы цар Рыма, які вызначыўся сваёй жорсткасцю і адзінаўладдзем, за што разам з сынамі быў выгнаны з Рыма. За кошт вялікай ваеннай здабычы вёў у Рыме актыўнае будаўніцтва. Напрыклад, дабудавай храм Юпітэра і гарадскую каналізацыю.

 

  1. Рымскі цар, які падзяліў усё насельніцтва на класы па маёмастным дастатку. Кожны клас павінен быў выстаўляць пэўную колькасць войска і атрымліваў столькі ж галасоў на галасаванні.

Вельмі клапаціўся пра плебеяў, нават часта выкупляў беднякоў з рабства, за што быў празваны “народным царом”.

 

 

 

Ещё в этом разделе