8 класс

Трудовое обучение (технический)

Ремонт санитарно-технического оборудования в быту.

Физическая культура и здоровье

  1. Футбол. Ведения мяча внутренней и внешней частью подъема с изменением скорости направления.
  2. Футбол. Удар по катящемуся мячу носком.

Биология

  • 54
  1. Вывучыце матэрыял §54 навучальнага дапаможніка. Выканайце заданні 2-5.
  2. Вы калі-небудзь бачылі нованароджаных шчанюкоў (кацянят, трусянят, ягнят, цялят, жарабят)? Калі так, што вы можаце сказаць пра дзіцянятаў розных жывёл, іх самастойнасці? Клапоцяцца пра іх бацькі, у чым выяўляецца гэты клопат? Як доўга працягваецца бацькоўская апека?
  3. Як вы думаеце, чым можна растлумачыць мікраскапічныя памеры яйкаклеткі млекакормячых па параўнанні з гадамі і птушкамі?
  4. Складзіце рэбус, якім зашіфруеце галоўную прыкмету млекакормячых.

 

  1. Млекакормячых лічаць самымі высокаарганізаванымі жывёламі. У цяперашні час яны адны з самых шырока распаўсюджаных пазваночных жывёл. Рыбы засяляюць водную сераду, паўзуны - сушу, птушкі - паветра. Млекакормячыя ёсць усюды. Якія біялагічныя асаблівасці дазволілі ім заняць пануючае становішча ў экасістэмах?
  • 55
  1. Вывучыце матэрыял §55 навучальнага дапаможніка. Выканайце заданні 2-5.
  2. Параўнайце яйцакладучых млекакормячых з паўзунамі. У чым выяўляецца падабенства і па якіх прыкметах яйцакладучыя адрозніваюцца ад паўзуноў?
  3. Яйцакладучых млекакормячых часта называюць аднапраходнымі. Уважліва яшчэ раз прачытайце тэкст вучэбнага дапаможніка, дзе прыводзіцца агульная характарыстыка яйцекладучых і паспрабуйце даць адказ, чаму іх так называюць.
  4. Запішыце прыкметы, характэрныя толькі для сумчатых млекакормячых
  5. Насякомаедных лічаць найбольш прымітыўнымі плацентарнымі млекакормячымі. На падставе чаго гэта робяць?

География

Параграф

Тэма

Заданні

§45

“Краіны Заходняй Азіі: Азербайджан, Арменія, Грузія”

1. Прачытаць параграф.

2. Запісаць тэму.

3. Запісаць у сшытку страну і яе сталіцу, валюту і замаляваць флаг.

4. Зрабіць заданні у контурнай карце па тэме.

5. Адказаць на пытанні пасля параграфа

Химия

Запісаць:

1) Схема на старонцы 185;

2) Паняцце «акісленне» (старонка 184)

3) Паняцце «аднаўленне» (старонка 185)

 

  • Выканаць самастойную работу (замацаванне вывучанага матэрыяла)
  1. Выберыце формулы рэчываў малекулы якіх ўтвораны за кошт кавалентных непалярных сувязяў:

а) Cl2;   б) Na2S;     в) N2;    г) CO2

  1. Дайце вызначэнне паняццю «ступень акіслення». Якое максімальнае значэнне можа прымаць гэтая велічыня
  2. Вызначыце ступені акіслення атамаў хімічных элементаў у наступных злучэннях:

NO2, S8, SO2, N2O5, H2SO3, PH3.

  1. З прадстаўленых схем рэакцый абярыце схемы акісляльна-аднаўленчых рэакцый, вызначыце ў іх ступені акіслення ўсіх атамаў, расстаўце каэфіцыенты пакажыце акісляльнік і аднаўляльнік:

а) Cu + O2       CuO;

б) HCl + Ca(OH)2      CaCl2 + H2O;

в) KCl + AgNO3      KNO3 + AgCl;

г) Zn + AgNO3       Ag + Zn(NO3)2.

  1. Cкладзіце схему ўтварэння хімічнай сувязі ў малекуле лятучага вадароднага злучэння, утворанага элементам з атамным нумарам 9. Пакажыце кірунак зрушэння электроннай шчыльнасці.

Математика

Абагульненне ведаў

Квадратычная функцыя і яе ўласцівасці

 

  1. Выберыце функцыі, графікамі якіх з’яўляюцца парабалы:

а) у = 7х2 – 4х + 1;                         б) у = –х2 + 5х;

в) у = 2х2 + 5;                                г) у = 3х – 5.

  1. Знайдзіце значэнне квадратычнай функцыі у = (1 – х)(х + 5) пры значэнні аргумента роўным 3.
  2. Рашыце квадратную няроўнасць 2х2 – 3х + 1 ≤ 0.
  3. Рашыце:

а) сістэму няроўнасцей 

б) сукупнасць нароўнасцей

  1. Знайдзіце ўсе значэнні ліку а, пры якіх ураўненне

(а + 5)х2 – (а + 6)х + 3 = 0 не мае каранеў.

История

Прачытайце §20-21 і выканайце заданні

  1. 1. Абазначце правільныя сцявярджэнні

а) беларускія дэпутаты ў І Дзяржаўнай думе выступалі за незалежнасць Беларусі ад Расійскай імперыі;

б) па аграрным пытанні сялянскія дэпутаты ад Беларусі ў І Дзяржаўнай думе падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі;

в) у асяроддзі сялянскіх дэпутататаў ад Беларусі ў І Дзяржаўнай думе пераважалі прыватнаўласніцкія ідэалы;

г) на выбарах у ІІ Дзржаўную думу ў заходніх губернях перамаглі акцябрысты і кадэты;

д) РУС аб’ядноўваў манархістаў і акцябрыстаў;

  1. Запішыце палітычныя партыі, якім належалі наступныя патрабаванні:

а) звяржэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, права нацый на самавызначэнне _____________________________

__________________________________________________

б) устанаўленне канстытуцыйнай манархіі, захаванне памешчыцкага землеўладання, аўтаномія народаў у складзе Расіі _____________________________________________

в) захаванне самадзяржаўя, памешчыцкага землеўладання, адзінай і непадзельнай Расіі ___________________________

  1. Прачытайце ўрывак з верша Я.Купалы. Адкажыце на патынні

Сышліся цешыцца з царскага ўказу,

Што ўсім свабоду прыносіў адразу.

...І ў гэтым можа сказаў хто замнога...

Аж тут зброд царскі, забыўшыся Бога,

Дай жа страляці, як па скаціне,  -

За пробліск волі няшчасны люд гіне.

Якой падзеі прысвечаны верш? _____________________

Дзе і калі яна адбывалася? __________________________

Якімі былі яе наступствы? ___________________________

Які царскі ўказ мае наўвазе аўтар? ___________________

___________________________________________________

Назавіце яго асноўныя палажэнні _____________________

________________________________________________________

  1. Прачытайце ўрывак з верша Я.Коласа, адкажыце на пытанні

Дзесяць год Мікола думаў і прыдумаў ён Думу.

Пасадзілі разам з панам Янку, Грыца і Казьму.

Пасядзелі тыдняў з восем – узлаваўся Мікалай –

Дэпутатам даў па карку, ўзяў ды Думу разагнаў.

Якой падзеі прысвечаны верш? _______________________

Калі яна адбылася? _________________________________

­­­Што такое Дума? _______________________________________

______________________________________________________

Як яна фарміравалася? _________________________________

______________________________________________________

Якую назву атрымала група дэпутатаў ад Заходніх губерняў? __________________________________

Хто іх узначальваў? ____________________________________

Якіх поглядаў яны прытрымліваліся? _____________________

______________________________________________________

 

  1. З прапанаванага спісу слоў выберыце тыя, якія адносяцца да беларускага нацыянальнага руху ў гады рэвалюцыі. Запішыце іх у табліцу і ахарактарызуйце.

РСДРП, РУС, Бунд, БСГ, в.Пінкавічы Пінскага пав. в. Шчорсы Навагрудскага пав., в.Мікалаеўшчына Мінскага пав.,  17 кастрычніка 1905 г., 1906 – 1915 гг. , “Курлоўскі растрэл”, “Наша доля”, “Наша Ніва”, браты Луцкевічы.

 

Тэрмін

Характарыстыка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Русский язык и литература

Русский язык

  1. Выучить правила пар. 36-38
  2. Выполнить упражнения: 323,333,347

Русская литература

Прочитать Ю.П. Казаков «Голубое и зеленое»

Ещё в этом разделе