Літаратурная гасцёўня “Прыедзь у край мой ціхі”

30.11.2019
29 лістапада 2019 года ДУА “Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц” Пінскага раёна прымала гасцей: паэтку, аднакурсніцу, сяброўку Я.І.Янішчыц, адну з укладальніц чатырохтомніка Тамару Пятроўну Аўсяннікаву, дваюрадную сятру Раісу Баран, пляменніцу Таццяну, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пінскага раёна начале з метадыстам Шукала Анастасіяй Аляксееўнай. Сустрэча адбылася ў народным літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, які працуе ў школе з 1998 года.

29 лістапада 2019 года   ДУА “Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц” Пінскага раёна прымала гасцей: паэтку, аднакурсніцу, сяброўку Я.І.Янішчыц, адну з укладальніц чатырохтомніка Тамару Пятроўну Аўсяннікаву, дваюрадную сятру Раісу Баран, пляменніцу Таццяну,  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пінскага раёна начале з метадыстам Шукала Анастасіяй Аляксееўнай. Сустрэча адбылася ў народным літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, які працуе ў школе з 1998 года.

Нагодаю стала прэзентацыя 3-га тома літаратурна - мастацкага выдання  “Яўгенія Янішчыц. Творы, жыццяпіс, каментарыі”.  

Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што сярод 780 прадстаўленых твораў, 69 чарнавых накідаў, 360 вершаў чытач убачыў  упершыню.

Пачынаецца кніга артыкулам, далей ідуць вершы, песні, эпіграмы, кароткія выказванні, успаміны сарака шасці пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых, а таксама Марыі Андрэеўны- маці паэткі, сем з якіх ніколі не публікаваліся. У трэцім томе надрукаваны песні, створаныя на словы Я.І. Янішчыц.  Кампазітары Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрка  і іншыя з’яўляюцца аўтарамі музыкі. Звыш шасцідзесяці песен напісала бард Т. Беланогая. І сёння са сцэн канцэртных залаў мы можам чуць песні на словы цудоўнай лірыкі Я.І.Янішчыц, а настаўнікі атрымалі магчымасць, якой раней не было, выкарыстоўваць іх пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры, у выхаваўчай рабоце.

Форма правядзення дазволіла ў цеснай сяброўскай атмасферы задаць пытанні Тамары Пятроўны. А Тамара Пятроўна ў сваю чаргу змагла падзяліцца сваімі поглядамі аб значэнні выхавання  падрастаючага пакалення на нацыянальных традыцыях. Яна параўнала мову з музыкай і адзначыла, што  як нельга выбраць лепшую музыку , так і нельга гаварыць, што адна мова лепшая за другую, гэтым  падкрэсліла годнасць беларускай мовы сярод усіх моў свету.

  Настаўнікаў цікавіла пытанне : “Што абудзіла  ўкладальнікаў пісаць  аб Я.І.Янішчыц ?” Яна  адказала, што хацела, публікуючы тамы выдання, абудзіць чалавечую памяць, жаданне загаварыць, прызнацца, сцвердзіць уласную далучанасць да лёсу паэтэсы. Таму  вершы ў 3-ім томе падзелены на тры раздзелы: творы, якія публікаваліся,  творы з архіваў і музея, вучнёўскія і недапрацаваныя творы.

Прысутныя літаратурнай гасцёўні  выказалі ўкладальнікам словы падзякі  за іх нялёгку  крапатлівую працу, за магчымасць шырэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю нашай знакамітай зямлячкі.

Гасцям не хацелася развітвацца з прычыны таго, што вуснамі тых, хто быў на свяце, гучала незнаёмая дасюль лірыка Палесскай ластаўкі Я.І.Янішчыц.

Ещё в этом разделе