“Бяспечныя паводзіны – наш свядомы выбар”. “Яшчэ ён не пусты, наш куфар старажытны, цвіце ў ім лён і каласіцца жыта…”

21.12.2019
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” 19 снежня 2019 года у “ДУА “Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц Пінскага раёна” прайшла гадзіна інфармавання, якая была прысвечана важным тэмам: “Традыцыі беларусаў” і “Бяспечныя паводзіны – наш свядомы выбар”.

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” 19 снежня 2019 года у “ДУА “Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц Пінскага раёна” прайшла гадзіна інфармавання, якая была прысвечана  важным тэмам:   “Традыцыі беларусаў” і “Бяспечныя паводзіны – наш свядомы выбар”. Мерапрыемства пачалося  ў Літаратурным музеі імя Ягеніі Янішчыц, куды ў спадчыну  сын паэткі Андрэй перадаў партрэт маці ў беларускім касцюме. Гэта сведчыць аб тым, што наша славутая зямлячка ганарылася яркім здабыткам нацыянальнай культуры – адзеннем, як асобай традыцыяй беларусаў. Парэцкія  жанчыны і мужчыны вызначалі для сябе, якое адзенне апрануць у будзень, у святы, у якім пайсці ў царкву, на вяселле ці на радзіны, на Каляды, на Купалле…  Па састаўных частках касцюма можна было даведацца з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае становішча, узрост. Апраналі яго жанчыны пры перасяленні ў новую хату. Улазіны, як традыцыю-рытуал, спраўлялі ў поўню, каб у новай хаце ўсяго было поўна: хлеба, грошай, збожжа, дзяцей. Ноччу перад улазінамі ў хату ўпускалі кошку ці пеўня, каб яны прынялі на сабе зло, што магло пасяліцца ў новай хаце. Гаспадар кідаў у хату клубок нітак і, узяўшыся за нітку, уваходзіў сам. Пасля, падаўшы пояс, зацягваў за сабою ўсю сям’ю. Уносілі ў хату агонь у гаршку з вуголлем,, потым запальвалі свечкі і ўносілі абразы.

Гаварылі вучні аб тым, што ў Парэччы гаспадар доўга выбіраў месца для пабудовы жытла. Нельга было будаваць на дарозе, на скрыжаваннях, на падмурку старога дома. Шчаслівымі ў беларусаў для будаўніцтва лічыліся мясціны, дзе любілі сяліцца жывыя істоты: павукі, пчолы, мураўі.

Другая частка праходзіла ў Парэцкім ДК, дзе ішла размова аб бяспечных паводзінах як свядомаму выбару кожнага чалавека. На ім прысутнічалі старшыня Парэцкага сельскага савета Вяркоўскі Міхаіл Андрэевіч, участковы інспектар Козел Віталь Іванавіч, намеснік Пінскага ДРАЧС Кахнюк Дзмітрый Васільевіч і Місюкавец Андрэй Канстанцінавіч, супрацоўнік лясной гаспадаркі Парэцкага лясніцтва Васілка Аляксандр Віктаравіч-майстар леса.

Вучні падрыхтавалі сто розных пытанняў на тэму бяспечных паводзін прысутным і атрымалі адказы на іх.   Было  карысна атрымаць інструктаж   “Аб правілах бяспечных паводзін” у час зімовых канікул, пры святкаванні Новага года, Каляд. Кахнюк Дзмітрый Васільевіч звярнуў увагу на небяспечныя правіля карыстання піратэхнікай, навагодніх упрыгожванняў. Вяркоўскі М.А. і Козел В.І. звярнулі ўвагу на шкоду курэння для здароўя чалавека.

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Парэцкага ДК выступілі з канцэртам мастацкай самадзейнасці. Песня “Я люблю сваю краіну і гэтым ганаруся” падцвердзіла нераўнадушныя адносіны кожнага прысутнага да сваёй малой радзімы.

 

 

Ещё в этом разделе