Дзень роднай мовы!

21.02.2020
У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Школьнікі нашай школы сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Школьнікі нашай школы сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

21 лютага ў нашай школе  сапраўднае свята – дзень роднай мовы.  Вучні ў нацыянальных касцюмах з прыгожымі прывітальнымі  словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.   Беларускія вершы, загадкі і песні – з  вуснаў педагогаў і вучняў школы сёння гучалі толькі родныя словы.

Школьнікі пажадалі беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

 Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў, – адзначае  настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Святлана Анатольеўна Неўдах. –  Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Дзеці гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

Да слова, беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Ещё в этом разделе