Я вырас тут, і край мне гэты дарагі

01.09.2020
Кожны вугалок нашай любімай Беларусі мае сваю адметнасць і непаўторнасць. У любога чалавека ёсць свой кавалачак роднай зямлі. 1 верасня ў школе прайшоў першы урок па тэме «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі

Родны кут – што гэта? Ніхто дасканала растлумачыць не можа. Для адных гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых – гэта родная дзяржава, а для некаторых – проста спалучэнне слоў, бо яны не задумваліся над гэтымі словамі.

Кожны вугалок нашай любімай Беларусі мае сваю адметнасць і непаўторнасць. У любога чалавека ёсць свой кавалачак роднай зямлі. 1 верасня ў школе прайшоў першы урок па тэме «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі».

Мая краіна, мая Бацькаўшчына – усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, пастаянна квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут… Падчас урока вучні задумаліся над выразам ”Родны кут”? Які сэнс маюць гэтыя словы для кожнага з нас?  Для адных – гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых – гэта родная дзяржава, а для некаторых – проста спалучэнне слоў, бо яны не задумваліся над гэтымі словамі. Напрыканцы мы прыйшлі да высновы, што кожны вугалок нашай любімай Беларусі мае сваю адметнасць і непаўторнасць. У любога чалавека ёсць свой кавалачак роднай зямлі .

Беларусь − наш агульны дом. Без любові да малой радзімы не бывае любові да краіны ў цэлым.

 

Ещё в этом разделе