Прыгажосць беларускай мовы

03.03.2021
  1. 02.2021 г. у ДУА «Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц» Пінскага раёна адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў на беларускай мове, прымеркаваны да Дня роднай мовы: «Прыгажосць беларускай мовы".

      Мова - гэта неад'емная частка жыцця і самабытнасці кожнага народа, лад мыслення і паводзін, і самае галоўнае - зносін і разумення. Не ведаючы сваю родную мову, чалавек не мае права называць сябе прадстаўніком той ці іншай нацыянальнасці 

      У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы пачатковых класаў. Конкурс выклікаў вялікую цікавасць у вучняў. Дзеці рыхтаваліся да гэтага дня - падбіралі верш, які лічылі цікавым, вучылі, каб затым прачытаць яго перад журы і гледачамі конкурсу.
     Журы, якое складалася з настаўнікаў - філолагаў і навучэнцаў старэйшых класаў, ацэньвала кожнае выкананне па некалькіх крытэрыях: веданне тэксту, фанетычнае выкананне і выразнасць, эмацыянальнасць, арыгінальнасць выканання і артыстызм.
      Першае месца было прысвоена вучаніцы 2 класа Гайдук Аляксандры. Меркаванне журы было аднагалосным. Другое месца дасталася вучню 1 класа Шапялевічу Андрэю. Таксама хлопчык атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. Уладальнікам 3 месца стала вучаніца 3 класа Мілеўская Марыя.

       Конкурс прайшоў у цёплай і радушнай атмасферы. Не адзін удзельнік конкурсу не застаўся без увагі. 

 

Ещё в этом разделе