Ганарыццы ёсць чым!

02.05.2022

Ганарыццы ёсць чым!

     На аснове метадычных рэкамендацый  “Аб пілотным праекце па арганізацыі і правядзенні экскурсій” у рамках вывучэння вучэбных прадметаў для вучняў Х-ХІ класаў было прапанавана наведаць Народны літаратурны музей Яўгеніі  Янішчыц.

     Увесь красавік вучні Х-ХІ класаў  усяго Пінскага раёна разам з іх настаўнікамі наседвалі музей нашай знакамітай паэткі. Для іх у музеі была праведзена экскурсія-падарожжа  па жыццёвых і творчых сцежках знакамітай паэтэсы палескага краю.  Таксама звярнулі ўвагу на літаратурную спадчыну Яўгеніі Янішчыц: зборнікі вершаў, выразкі з газет, у якіх занатаваны вершы і першае апавяданне нашай Ясяльдзянкі.  Слухачам быў прадстаўлены дыск з запісамі песень на вершы Яўгеніі Янішчыц. А у заключнай частцы экскурсіі-падарожжа  навучэнцам было прапанавана праслухаць запіс “голасу” нашай паэтэсы з мэтай яшчэ больш прачуцца яе творчым запалам, уявіць яе вобраз не толькі як творцы, але і як проста жанчыны.

     Дзякуючы гэтаму праекту вучні  Х-ХІ класаў змаглі разнастаіць свае ўрокі, а таксама ўсвядомілі, што наша Беларусь вельмі багатая на таленавітых людзей. І ганарыцца ёсць чым!

 

 

 

Ещё в этом разделе