Палеская ластаўка

19.11.2022

     19 лістапада ў школе адзначаўся Дзень памяці Яўгеніі Янішчыц. Настаўніцай, Мілеўскай В.І., для вучняў 5-9 класаў была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Смерці ў паэта няма, ёсць толькі нараджэнне…” Калісьці гэтыя словы паэтэса напісала памяці Максіма Багдановіча, а сёння яны тычаць яе самой. Вучні прачыталі вершы рознай тэматыкі, прысвяцілі ёй сцэнку. Праслухалі песні на словы Я.Янішчыц у выкананні Таццяны Беланогай. Наведалі Народны літаратурны музей імя Яўгеніі Янішчыц, дзе праслухалі звесткі з экспазіцыі “Сцежкі майго краю”.

     Гэта мерапрыемства спрыяла выхаванню павагі да  творчай спадчыны  нашай зямлячкі Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.  Мы ўдзячны Яўгеніі Яніўчыц за яе талент, за творчую спадчыну, за праслаўленне родных мясцін, якія і нам родныя.

Ещё в этом разделе